Канвеер рэпрэсій. «Экстрэмісцкай арганізацыяй» прызналі выдавецтва «Тэхналогія». Улады абвясцілі экс-гульцоў зборнай Беларусі ў вышук
Хроніка палітычнага пераследу 20 жніўня.
Улады абвясьцілі экс-гульцоў зборнай Беларусі ў вышук
Што пра іх вядома, піша Радыё Свабода.
Улады Беларусі абвясьцілі ў вышук 31-гадовага Мікалая Золатава, колішняга гульца футбольнай зборнай краіны, які цяпер знаходзіцца ў Малдове.
Як паведаміла выданьне Трыбуна, у вышук яго дадалі 7 ліпеня — шукаюць сілавікі Віцебскай вобласьці нібыта па крымінальнай справе.
Мікалай Золатаў у складзе зборнай Беларусі правёў 14 гульняў, апошні раз у 2021 годзе.
Раней футбаліст трапіў у «чорны сьпіс» колішняга міністра спорту Сяргея Кавальчука праз крытыку ўладаў і асуджэньне вайны ва Ўкраіне.
Але, каб вярнуцца ў зборную і чэмпіянат Беларусі, ён «шчыра раскаяўся».
— Шмат няправільнага і непатрэбнага я сказаў на эмоцыях у мінулыя гады, за што я шчыра раскайваюся. Немагчыма перадаць словамі пачуцьці, якія адчуваеш падчас выкананьня гімну перада пачаткам матчу, — працытавала Золатава выданьне.
У лютым 2022 году футбаліст сустрэў поўнамаштабнае ваеннае ўварваньне Расеі пад Кіевам. У той час ён граў за клюб «Колас» Кіеўскай вобласьці і выходзіў на поле з украінскім сьцягам. У сакавіку 2022-га футбаліст заклікаў ня верыць лукашэнкаўскаму тэлебачаньню і падтрымліваць украінскі народ.
Цяпер фубаліст грае ў камандзе аднаго з футбольных клюбоў Малдовы.
Выданьне таксама паведаміла, што ў вышук абвясьцілі і колішняга брамніка зборнай Беларусі Генадзя Туміловіча.
Яго імя дадалі ў базу Міністэрства ўнутраных спраў Расеі 19 жніўня — менскія сілавікі шукаюць яго паводле крымінальнай справы.
Вядомы беларускі футбаліст і трэнэр Генадзь Туміловіч жыве ў Ізраілі. Ён згуляў за зборную Беларусі 32 матчы, а ў 2001 годзе яго назвалі лепшым футбалістам Беларусі.
Брамнік неаднаразова крытыкаваў улады і спартовых чыноўнікаў Беларусі яшчэ да падзей 2020 году.
У Беларусі «экстрэмісцкай арганізацыяй» прызналі выдавецтва «Тэхналогія»
Адпаведнае рашэнне прыняў Эканамічны суд горада Мінска 10 чэрвеня, паведамляюць праваабаронцы.
Беларускае выдавецтва «Тэхналогія» — адно з вядомых прыватных выдавецтваў краіны. За гады працы яно выпусціла шмат кніг на беларускай мове, у тым ліку гістарычныя, навуковыя, навукова-папулярныя, даведачныя і мастацкія выданні.
У лютым 2026 года «Тэхналогія» паведаміла пра прыпыненне працы. Гэта адбылося на фоне ціску на беларускіх выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў.
Раней паведамлялася пра затрыманні дырэктара выдавецтва Вацлава Багдановіча, яго жонкі Алены і дзвюх дачок.
«Сейчас я должна буду раздеться»
В последнее время на беларуско-польской границе участились случаи, когда к допросам КГБ, ставшим уже обычными, добавляется еще и личный досмотр с раздеванием. MOST узнал о нескольких таких случаях. Об одном из них подробно рассказала беларуска Мария (имя изменено).
Практика досмотров, в том числе с раздеванием, существовала и прежде. Обычно таможенники ее использовали, если возникали подозрения, что путешественник может провозить наркотики или запрещенные предметы. Теперь же ее применение отдельно распространяется на тех, кого вызывают на беседы с сотрудниками КГБ.
Мария часто ездит из Беларуси в Польшу и обратно. К допросам на границе женщина уже привыкла — говорит, соответствующий кабинет стал обязательным пунктом при возвращении в Беларусь. Сотрудники обычно расспрашивают о цели поездки, просматривают телефон, могут задержать на час-другой. Но в последний ее визит к тщательному досмотру машины, рентгену и беседе с сотрудниками КГБ добавилось еще и раздевание.
Сначала машину беларуски загнали в специальный бокс. Там попросили выгрузить все вещи — все тщательно осмотрели, поднимали даже коврики. А потом женщину отвели «на беседу».
— Сначала у меня попросили телефон. Сделали там выборку по лайкам. Я даже не знала, что так можно. Вроде все почистила давно в телефоне. А они нашли лайки за 2020 год. И говорят мне: «Ну все, сейчас поедешь в тюрьму», — рассказывает Мария.
По ее словам, вся беседа была построена на том, чтобы запугать ее и постоянно держать в напряжении. Несколько раз повторялось, что ей вызовут машину, чтобы перевезти в ИВС или РОВД.
— Было ощущение, что им важно держать все время в тонусе меня. Потом один из них добавил: «Сейчас еще комментарии проверим. Если найдем, то точно сядешь», — вспоминает женщина.
Комментариев не нашли — но само ожидание, пока сотрудники это проверяют, по ее словам, уже выматывало.
После допроса машину отправили на рентген, а к Марии подошла сотрудница таможни и сказала, что она должна пройти за ней. В предбаннике было еще несколько женщин — судя по всему, в тот день досматривали не только ее.
— Меня отвели в какую-то пустую комнату. Там было две сотрудницы таможни — как я поняла, понятые. Предложили зачитать мне права, а потом сказали, что сейчас я должна буду раздеться. Включили видеорегистраторы. У меня сложилось впечатление, что понятым эта процедура самим неприятна.
Раздевшись до нижнего белья, Мария стояла перед тремя сотрудницами и камерами, пока ее осматривали, затем ей разрешили одеться. Осмотр длился недолго, вспоминает женщина.
Мария говорит, что в это время не испытывала ни страха, ни волнения.
— Мне было очень неприятно от того, что я бессильна перед этой системой. Столько прошло времени, а они продолжают кошмарить свой же народ. Вы победили? Так победили, что никак успокоиться не могут.
Все это время, пока шли допрос, рентген и, наконец, раздевание, в машине оставались дети. В пункте пропуска собеседница провела почти семь часов.
— Я часто и раньше ездила через границу, и много. Всегда таможенники были вежливыми, культурными. А если видели детей, то старались быстрее проверить все. Сейчас — сплошная агрессия, обращаются с тобой как с последним преступником, — говорит Мария.
Пачынаецца завочны суд у дачыненні да пяці «каліноўцаў»
Мінскі гарадскі суд пачынае разгляд крымінальнай справы ў парадку спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да пяці прадстаўнікоў і ўдзельнікаў «Палка Каліноўскага», паведамляе Вясна.
Завочна судзяць 37-гадовага Мікалая Бойку, 31-гадовага Юрыя Макітава, 56-гадовую былую палітзняволеную Наталлю Нікіціну, 28-гадовую Крысціну Станкевіч і 41-гадовага Міхаіла Чупрынскага.
Ім інкрымінаваныя: арт. 285 КК (удзел у злачыннай арганізацыі), арт. 357 КК (змова з мэтай захопу ўлады), арт.361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні), арт. 361-3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні ці ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асобаў да такога ўдзелу), арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), арт. 361-5 КК (праходжанне навучання або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці ), арт. 290-5 КК (удзел у тэрарыстычнай арганізацыі).
Читайте еще
Избранное