У што ператварыліся фестывалі ў старажытным Навагрудку
Расейскія z-артысты, расейская мова на афішах.
21 жніўня стартаваў фестываль «Выцінанка-выбіванка. Ажурны код Навагрудка». На ягоным прыкладзе можна пабачыць, у што ператвараюццы фэсты ў колішняй сталіцы ВКЛ у апошнія гады.
На афішах спрэс расейская мова, мясцовая раённая газета «Новае жыццё» піша пра фэст па-расейску. На замчышчы шыльды таксама па-расейску.
Канцэртную праграму вядзе зорка расейскага КВН Дзмітрый Колчын, а хэдлайнерам заяўлены Вадзім Самойлаў, колішні ўдзельнік гурта «Агата Кристи», які падтрымлівае Пуціна і ягоную вайну супраць Украіны.
І праграма, і антураж моцна кантрастуюць з тым, што бачыў Наваградак чвэрць стагоддзя таму, калі тут распачалі традыцыю фестываляў сярэднявечнай культуры. Тыя фэсты збіралі дзясяткі тысяч гасцей з Беларусі і суседніх краін, у тым ліку музыкаў з Польшчы, Украіны, Расіі і Літвы.
Читайте еще
Избранное