«Юрый Хашчавацкі не баяўся казаць праўду ў вочы рэжыму праз сваё мастацтва»

24 ліпеня ў Мінску развітаюцца з рэжысёрам Юрыем Хашчавацкім, які пайшоў з жыцця ў 78 год. «Салідарнасць» сабрала словы памяці вядомых беларусаў.

Уладзімір Някляеў, паэт: «Шторм на моры смерці. Хваляй мае аднавякоўцы сыходзяць. Вось і Юры Хашчавацкага не стала.

Тое, што зроблена ім у беларускім дакументальным кіно, унікальна. Бо сам ён быў унікальны. Ні ў каго не было такіх вачэй, такога позірку, як у яго.

Ніхто не ўмеў так, як ён, з уважлівай іроніяй узірацца і ў жыццё, і ў вочка кінакамеры.

Нечаканы чалавек. Ён і жыў жыццём – і гуляў у яго. Таму і любіў кіно, бо яно, нават самае сур’ёзнае, – гульня. І казіно таму любіў.

Адну з кніг я надпісаў яму так:

Абяцаў мне Хашчавацкі

Зняць як-небудзь фільм мастацкі

Пра сябе і пра мяне.

А пасля прамовіў: «Не!

Што мы скажам у кіне,

Як не маем уяўлення,

Дзе гуляць пасля знікнення?

Дык пра што здымаць кіно?..

Тут пытанне ёсць адно,

І яно мяне цярэбе:

Ёсць на небе казіно,

Ці няма яго на небе?»

Ну, цяпер, дарагі Хашч, будзеш ведаць...

Сяргей Ваганаў, журналіст: «Вот и еще один Друг на моей «Стене плача»… Я не называл его Хащ. Для меня он был просто Юра. С тех лет, когда мы стали друзьями — Аркаша Рудерман, Юра и я. Потом Аркаша погиб. И сейчас, думая о Юре, я спрашиваю себя: а правда ли, что мы действительно были друзьями? Может, просто знакомыми? Нет, это дружба, которая не измеряется общими застольями, сакральными датами, взглядами и даже, временами, общим делом. Дружба — это чувство. Вот просто чувство и всё. Пару месяцев назад я испугался, что давно ничего о нем не слышал… С помощью Лёни Миндлина мы нашлись, долго говорили не просто о чем-то — обо всем. Договорились обязательно встретиться.

Не буду повторять то значительное, что сейчас пишут о нем друзья и коллеги. Просто положу к его изголовью давнее посвящение:

Юрьев День

Так много в нашей жизни дури.

что иногда хоть волком вой.

Тогда я думаю о Юре,

как он, мятежный, ищет бури,

хоть в буре не найти покой.

Бушуют волны, ветер свищет,

в ночи мешая свет и тень.

Зачем же Юра бурю ищет?

Чтобы приблизить Юрьев День!

Прощай, дорогой друг!

Больно…»

Мікалай Халезін, рэжысёр: «Не стало Юры — человека, который умел вдохновлять: примером, поддержкой, даже просто шуткой, которых у него было не счесть.

Хащеватский — это не фамилия, это бренд. Легенда документалистики, променявший возможную сытую жизнь Рифеншталь на право говорить свободно и делать то, что сочтет нужным.

Нас связывало 32 года теплой дружбы, в которой было так много всего, что не поместит не только фильм, но и сериал. Расскажу одну историю.

Так получилось, что мы попали на Окрестина вместе. Годы были лайтовые, а сроки в основном исчислялись сутками, а не годами.

С момента ареста мы с Юрой оказались рядом на всех фазах, и закончили в одной камере: 3-4 человека постарше, остальные — молодые «Зубры».

Нужно было скоротать время, и мы придумали забаву: каждый, кто разбирался в какой-то теме, мог прочитать лекцию по своей теме.

Мне показалось, что моя тема окажется самой оригинальной — «Современное искусство как один из факторов ненасильственного сопротивления».

Но Хащ превзошел всех, озвучив тему лекции «Сравнительный анализ творчества режиссеров-документалистов Романа Кармена и Дзиги Вертова». Это была одна из самых вдохновенных и потрясающе информативных лекций в моей жизни.

Возможно, это просто совпадение, но из той камеры вышли потрясающие люди — звезды искусства, журналистики, политики, общественной деятельности. А возможно, и не совпадение.

Светлая память, Юра. Легкого полета, Хащ».

Святлана Ціханоўская, лідарка дэмсілаў Беларусі: «Юрый Хашчавацкі быў адным з тых, хто не баяўся казаць праўду ў вочы рэжыму праз сваё мастацтва.

Яго легендарныя фільмы «Звычайны прэзідэнт», «Плошча» сталі не проста хронікай нашай сучаснай гісторыі, а люстэркам, у якое шмат гадоў баяўся глядзець дыктатар. Ён валодаў унікальным дарам — праз востры гумар, сатыру і бязлітасную праўду паказваць абсурднасць і жорсткасць улады, вяртаючы людзям пачуццё годнасці.

Юрый да апошняга дня заставаўся верным сваім прынцыпам і свайму народу. Яго сыход — гэта вялізная страта для беларускай культуры і ўсяго нашага грамадства.

Дзякуй вам за смеласць, за мастацтва і за праўду, Юрый.

Выказваю шчырыя спачуванні сям’і, блізкім, сябрам і калегам. Светлая памяць».

Аліна Коўшык, галоўная рэдактарка «Белсата»: «Не стала Юрыя Хашчавацкага — чалавека, без якога цяжка ўявіць беларускую дакументалістыку.

Ён умеў заўважаць тое, што іншыя абміналі, і расказваць пра гэта сумленна, дакладна і без кампрамісаў. Ягоныя фільмы — гэта гісторыя Беларусі, расказаная праз людзей. Юрый Хашчавацкі быў адным з тых, хто ствараў сучаснае беларускае дакументальнае кіно і незалежную журналістыку. Ён ніколі не падладжваўся пад кан'юнктуру і заўсёды заставаўся верным сабе.

Для Белсат TV гэта вельмі асабістая страта. З першых гадоў існавання канала Юрый быў адным з нашых аўтараў. Для Belsat ён зрабіў дакументальныя фільмы «Плошча–2006», «Звычайныя выбары» і «Дзень волі».

Гэтыя працы і сёння дапамагаюць лепш зразумець нашу найноўшую гісторыю.  Памятаю наш апошні сазвон, калі абмяркоўвалі творчыя планы і як Вы рупіліся пра каманду.

Ад сябе асабіста і ад усёй каманды незалежнага беларускага тэлеканалу выказваю шчырыя спачуванні родным, блізкім, сябрам і ўсім, хто яго ведаў.

Дзякуй, Маэстра, за Вашую працу. За тое, што захавалі для нас час, людзей і праўду.

Светлая памяць».

Павел Баркоўскі, былы выкладчык БДУ: «Нейкая чорная паласа ў беларускай культуры пайшла. Сыходзяць лепшыя прадстаўнікі інтэлігенцыі. Памёр рэжысёр-кінадакументаліст Юрый Хашчавацкі.

Для мяне канешне асоба Юрыя Хашчавацкага, як і для многіх, раскрылася праз яго жывую дакументалістыку сучасных падзей. Асабіста кранальны быў ягоны фільм пра Плошчу-2006 года.

Але безумоўна залатая класіка — ягоны фільм «Обыкновенный президент». Фашысцкую сутнасць рэжыму, які паступова фармаваўся ў Беларусі, рэжысёр заўважыў з самога пачатку. І гэта вельмі важна пераглядаць гэтыя жывыя кінасведчанні эпохі, каб разумець, як, дзе і чаму мы цяпер апынуліся.

Вечная памяць, спадару Юрыю!»

***

Развітанне з Юрыем Хашчавацкім адбудзецца 24 ліпеня а 14‑й гадзіне ў рытуальнай зале на вуліцы Альшэўскага, 12 у Мінску.