Судаленка: «Чым менш інфармацыі пра рэпрэсіі, тым прасцей сцвярджаць, што пераслед датычыць толькі асобных людзей, а не з'яўляецца часткай дзяржаўнай палітыкі»

За кратамі не толькі людзі, але і праўда. Праваабаронца — пра тое, чаму ўлады хаваюць маштаб рэпрэсій.

— На маю думку, адказ просты: прызнаць колькасць палітвязняў, палітычных прысудаў, затрыманняў і катаванняў — значыць прызнаць адказнасць за тое, што адбываецца ў краіне, — піша Леанід Судаленка.

Леанід Судаленка

Улады ўжо больш за 5 гадоў гадоў спрабуюць пераканаць грамадства, што падзеі 2020 года засталіся ў мінулым, што Беларусь вярнулася да «стабільнасці». Але кожны новы ператрус, кожны новы арышт і кожны новы палітвязень сведчаць пра адваротнае.

Чым менш інфармацыі пра рэпрэсіі, тым прасцей сцвярджаць, што пераслед датычыць толькі асобных людзей, а не з'яўляецца часткай дзяржаўнай палітыкі.

Ёсць і яшчэ адна прычына. Калі чалавек не ведае, што побач з ім сотні і тысячы такіх жа сем'яў, яму лягчэй навязаць думку, што ён застаўся сам-насам са сваёй бядой. Менавіта таму ўлады хаваюць не толькі статыстыку, яны хаваюць імёны, лёсы і чалавечыя трагедыі.

Бо наша памяць, гэта таксама форма супраціву. Пакуль мы памятаем імёны вязняў, расказваем іх гісторыі і гаворым пра маштаб рэпрэсій, праўду немагчыма пасадзіць за краты.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(148)